Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малочная вайна вяртаецца?


Спэцыялісты «Россельхознадзора» выявілі 274 тоны імпартаванага ў Расею зь Беларусі згушчанага малака, якое не адпавядае вэтэрынарна-санітарным патрабаваньням.

Пра гэта паведамляе на сваім сайце «Россельхознадзор». Партыя малака Глыбоцкага малочна-кансэрвавага камбінату была выяўлена ў Краснаярскім краі Расеі.

Паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага адмысловымі службамі, шэсьць партыяў гэтай прадукцыі агульнай вагой 274 тоны не адпавядаюць належным мікрабіялягічным паказьнікам.

Цяпер расейскі бок робіць захады, каб вярнуць беларускую прадукцыю пастаўшчыку.

Падобныя мікрабіялягічныя паказьнікі выяўленыя яшчэ ў трох партыях глыбоцкай згушчонкі вагой у 137 тон. Прадукцыю зьмясьцілі на ізаляванае захаваньне і ўзялі пробы для паўторнага дасьледаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG