Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкі суд загадаў расьсьледаваць прэтэнзіі Прынслу


Джордж Прынслу
Джордж Прынслу
Пра гэта паведамляюць карэспандэнты вядучых паўднёваафрыканскіх выданьняў, якія асьвятляюць судовы працэс над 40-гадовым грамадзянінам ПАР Джорджам Прынслу.

Колішні пасьпяховы адвакат з Прэторыі, які доўгі час адшукваўся Інтэрполам і нарэшце быў затрыманы летась у Беларусі ў сувязі з нападам на баранавіцкае аддзяленьне “Беларусбанку”, абвінавачваецца паводле некалькіх артыкулаў беларускага крымінальнага кодэксу. Размова ідзе пра рабаваньне, катаваньне, пагрозу забойствам, хуліганства…

Сам Прынслу прызнае сваю віну толькі часткова, у дачыненьні да леташняга рабаўніцтва банку. Таксама ён заяўляе, што ў дачыненьні да яго ўжываліся катаваньні.

Учора падчас працэсу Дордж Прынслу заявіў, што хоча папрасіць прабачэньня ў яго роднай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якую ён зьняславіў. Таксама ў Беларусі, якую ён лічыць вельмі добрай краінай. Яшчэ б ён хацеў папрасіць прабачэньня ў ахвяраў яго мінулагодняга нападу. Тады, 10 чэрвеня, ён у масцы ўварваўся ў залю баранавіцкага банку і, пагражаючы зброяй, стаў вымагаць у касіраў грошы. Не атрымаўшы сваё, ён зьбіў некалькіх супрацоўніц банку і зьнік ў невядомым кірунку. Праз некалькі дзён быў аднак затрыманы ў Менску.

"Паверце, гэта не мая звычка рабаваць банкі, тлумачыў у часе суду Прынслу. Я проста быў у адчаі ў выніку майго жабрацкага фінансавага становішча. Мае псыхічныя ваганьні можна было параўнаць з амэрыканскімі горкамі. Думкі пра рабаваньне настойліва перасьледавалі мяне".

Паводле Прынслу, “апошняй кропляй” у прыняцьці рашэньня стала апошняя сустрэча зь яго малой дачкой Ксеняй і яе маці Тацьцянай Ляшко. Калі ён убачыў дзіркі на іх чаравіках, яму стала вельмі балюча на сэрцы.

Прынслу ўзгадаў, што ў сябе на радзіме быў вельмі багатым чалавекам, а ў ягоных тамтэйшых сябровак былі цэлыя шафы для абутку. А тут адчуваньне, што ня можа купіць нават летніх чаравікаў для маленькай дачкі. У Тацьцяны таксама не было для гэтага грошай.

Паводле падсуднага, ён хацеў “узяць у банку” усяго некалькі тысячаў рублёў, каб даць іх маці Ксені. Пасьля рабаваньня ён зьбіраўся здацца гішпанскай амбасадзе.

“Я ведаю свае правы, падкрэсьліў Прынслу. Гэта было б вельмі разумна ў сувязі з абвінавачваньнямі, якія выстаўленыя мне ў Паўднёвай Афрыцы".

Прынслу катэгарычна адрынуў абвінавачаньні ў пагрозе забойствам іншай сваёй сяброўцы Анастасіі. Ён лічыць, што яго беларускія каханкі пад ціскам сьледзтва былі вымушаныя даць паказаньні супраць яго.

У часе працэсу Прынслу таксама дадаў, што ў дачыненьні да яго былі ўжытыя катаваньні.

У выніку Баранавіцкі раённы суд загадаў правесьці расьсьледаваньне гэтых прэтэнзіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG