Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАР просіць беларускія ўлады добра пільнаваць злачынцу


Дырк Прынсло

Дырк Прынсло

Затрыманьне ў Беларусі колішняга адваката з Прэторыі Дырка Прынсло, які ад 2006 году знаходзіўся ў міжнародным вышуку, па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі СМІ Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Як заявіла журналістам адказная супрацоўніца паўднёваафрыканскай паліцыі Салі дэ Бір, праваахоўныя органы краіны зьвярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай пільна глядзець за Прынсло, каб той ня змог учыніць самагубства“.

“Мы прыкладаем усе намаганьні, каб Прынсло быў экстрадыяваны ў ПАР, дзе разам са сваёй сяброўкай Сюзанай Вісэр ён мусіць стаць перад судом за свае сэксуальныя злачынствы”, — заявіла дэ Бір.

Адказная супрацоўніца паліцыі ПАР, аднак, ня выключыла, што Прынсло, якога схапілі ў Беларусі за спробу рабунку беларускага банку, можа чакаць турэмнае пакараньне і ў гэтай эўрапейскай краіне.

Цяпер колішні адвакат з Прэторыі знаходзіцца пад вартай у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Баранавічах. Самым бліжэйшым часам яму будзе выстаўлена абвінавачаньне ў разбоі, якое караецца турэмным зьняволеньнем ад 3-х да 10 гадоў.

Як падае паўднёваафрыканскае выданьне Independent, два гады таму пракуратура Прэторыі абвінаваціла Дырка Прынсло паводле 15 пунктаў, сярод якіх былі сэксуальныя злачынствы супраць дзяцей, выраб дзіцячай парнаграфіі і махлярства.

Згодна з паведамленьнямі СМІ, Прынсло і яго каханка Сюзана Вісэр пад выглядам сямейнай пары зьвярталіся ў розныя дзіцячыя прытулкі з просьбай часова забіраць непаўналетніх выхаванцаў да сябе дадому. Там ён разбэшчваў дзяцей, схіляў іх да наркотыкаў, прымушаў іх прысутнічаць пры сваіх занятках сэксам зь сяброўкай, а таксама далучацца да іх.

Уцёкшы з краіны, Прынсло пачаў кпіць з праваахоўных органаў ПАР.
Уцёкшы з краіны, Прынсло пачаў кпіць з праваахоўных органаў ПАР.
Ён накіроўваў у розныя прэтарыйскія выданьні электронныя лісты, у якіх адкрыта сьмяяўся зь няздольнасьці паўднёваафрыканскай паліцыі ды Інтэрполу арыштаваць яго.

У сваім апошнім, красавіцкім пасланьні Прынсло зрабіў адмысловую пазнаку: “Для маіх братоў”. Ён напісаў, што рыхтуецца зьдзейсьніць вельмі цяжкі і небясьпечны праект. “Мой вораг мацнейшы за мяне”, — адзначыў Прынсло. — “Аднак ня розумам ці майстэрствам. Проста ён мае зброю ды коды, а ў мяне іх няма”.

Выклік колішняга адваката быў прыняты паліцыянтамі. “Мы абавязкова знойдзем яго, нават калі на гэта спатрэбіцца 50 гадоў”, — заявілі ў паліцыі Прэторыі. У рамках міжнароднай апэрацыі International Fugitive Round-up and Arrest (INFRA) было абвешчана пра глябальнае паляваньне на 12 самых злосных паўднёваафрыканскіх злачынцаў, сярод якіх быў і Дырк Прынсло.

Як піша Independent, супрацоўніцтва паміж паліцыяй ПАР і праваахоўнымі органамі Беларусі пачалося пры канцы 2008 году. Не выключалася, што Прынсло мог зьвярнуцца да паслугаў плястычных хірургаў, а потым уцячы ў нейкую іншую краіну.

Прынсло схоплены за злачынства ў краіне, дзе жывыя традыцыі ГУЛАГу. Хай і пасядзіць там, каб турэмнае пакараньне ў ПАР не выглядала для яго раскошаю
Дзякуючы ўласным інфарматарам, дэтэктывы выйшлі на тэхнічнае памяшканьне ў Менску, дзе хаваўся Прынсло. Тут увечары 12 чэрвеня ён і быў арыштаваны, калі вярнуўся з Баранавічаў пасьля няўдалай спробы абрабаваць банк. У памяшканьні сярод асабістых рэчаў Прынсло былі знойдзеныя паўднёваафрыканскія пашпарты ды іншыя дакумэнты.

Тым часам чытачы Independent выказваюць думку, што ўтрыманьне 40-гадовага Прынсло ва ўмовах пэнітэнцыярнай сыстэмы ПАР было б вельмі мяккім пакараньнем для пэдафіла.

На форумах выданьня можна ўбачыць такія выказваньні:

“Прынсло схоплены за злачынства ў краіне, дзе жывыя традыцыі ГУЛАГу. Хай і пасядзіць там, каб турэмнае пакараньне ў ПАР не выглядала для яго раскошаю”.

“Нельга дапусьціць самагубства Дырка. Гэта было б для яго вельмі лёгка. Ён і яго Сюзана павінны адчуць боль, у дзясяткі разоў большы за боль яго ахвяраў. Лічу, што ў турме ў ПАР яму будзе нашмат лепей, чым у Беларусі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG