Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь: другое месца ў былым СССР паводле росту цэнаў


Паводле вынікаў студзеня-лістапада 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росьце спажывецкіх цэнаў.


На працягу першага кварталу Беларусь першынявала па гэтым паказчыку, па выніках красавіка саступіла першынство Ўкраіне, у чэрвені прапусьціла наперад Расею, а ў кастрычніку зноў апярэдзіла яе.

Ва Ўкраіне цэны вырасьлі з пачатку году на 11,3%, у Беларусі – на 8,7%, у Расеі – на 8,4%.

Далей ідуць Казахстан (5,6%), Таджыкістан (4,8%), Армэнія (4,5%), Узбэкістан (4,2%), Грузія (3,1%) і Літва (1,5%). У Азэрбайджане цэны зьнізіліся на 0,1%, у Малдове – на 0,5%, Латвіі – на 0,7%, Кіргізстане – на 1%, Эстоніі – на 2%. Няма зьвестак адносна Туркмэністану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG