Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў прагназуе спад таваразвароту між Беларусьсю і Расеяй — на 30%


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Паводле Аляксандра Сурыкава, сёлета таваразварот паміж Беларусьсю і Расеяй складзе 22—25 мільярдаў даляраў, пры тым, што летась таваразварот складаў 34 мільярдаў даляраў.

Прычынамі падзеньня таваразвароту амбасадар назваў зьніжэньне платаздольнага попыту ў абедзьвюх краінах.

Паводле Аляксандра Сурыкава, цяпер працягваецца праца міжурадавай камісіі, якая вывучае аб’ёмы, умовы і цэны паставак расейскіх энэрганосьбітаў у Беларусь.

Калі з газам пытаньне было вырашана ў 2006 годзе і быў падпісаны кантракт, а цяпер беларускі бок толькі просіць зьменшыць каэфіцыент з 0,9 да 0,75% ад эўрапейскай цаны на газ, то з нафтай яшчэ застаюцца праблемы. Бакі абмяркоўваюць аб’ёмы паставак нафты ў Беларусь па ўнутрырасейскіх цэнах і бяз мыта — ад 6 да 9 мільёнаў тон (беларускі бок хоча, каб гэтая лічба была большай). Астатняя нафта будзе пастаўляцца па біржавых цэнах.

“І калі ня будзе падпісаны адпаведны пратакол да 31 сьнежня 2009 году, то магчымыя праблемы”, — адзначыў А.Сурыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG