Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Доме польскім міліцыянты зрабілі копіі дакумэнтаў


Тэрэса Собаль

Тэрэса Собаль

У Івянцы Валожынскага раёну тры з паловай гадзіны сёньня знаходзіліся міліцыянты. Два супрацоўнікі АБЭЗ адмовіліся расьпісацца ў кнізе праверак і скласьці акт, сказаўшы, што гэта не праверка і што яны толькі скапіявалі фінансавыя паперы.

Дзьве з паловай гадзіны міліцыянты апытвалі бухгальтарку Рамуальду Мірон, а затым пачалі задаваць пытаньні дырэктарцы Дома польскага Тэрэсе Собаль. Апроч копій, яны таксама забралі два дакумэнты — загад аб прызначэньні спадарыні Собаль на гэтую пасаду і паперу аб аказаньні ёй грашовай дапамогі. Тэрэса Собаль паведаміла таксама нашаму Радыё, што прыяжджаў намесьнік начальніка раённай міліцыі Якутовіч і што яна адмовілася адказваць на пытаньні.

Рамуальда Мірон нам паведаміла, што міліцыянтаў вельмі цікавілі добраахвотныя ахвяраваньні жыхароў Івянца, якія раней здаваліся на ўтрыманьне Дома польскага — на аплату камунальных плацяжоў.

Івянецкія актывісты польскага руху па-ранейшаму працягваюць падтрымліваць Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца ўладамі.
XS
SM
MD
LG