Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня раніцай у Дом польскі ў Івянцы прыехалі з Валожына два супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю. Пра гэта паведаміла кіраўнік Дому польскага Тэрэса Собаль. Яна сказала, што міліцыянты пачалі размову з бухгальтарам.





Cупрацоўнік дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў правярае бухгальтарскія дакумэнты ў івянецкім Доме польскім
Нядаўна Дом польскі праверыў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў з Маладэчна і працаўнікі не чакалі так хутка новай праверкі.

12 кастрычніка ў Доме польскім у гарпасёлку Івянец Валожынскага раёну Менскай вобласьці перапісалі ўсе крэслы, шафы, сталы і нават падушкі і прасьціны ў спачывальным пакоі.
XS
SM
MD
LG