Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ксты” Барадуліна зьявіліся ў абласных бібліятэках


Рыгор Бардулін

Рыгор Бардулін

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падарыў сваю кнігу “Ксты” Магілёўскай абласной бібліятэцы. Асобнік кнігі з подпісам аўтара дасланы поштай на адрас чытальні.

Паводле Рыгора Барадуліна, ягоную кнігу даслалі ўва ўсе абласныя бібліятэкі Беларусі. Неўзабаве яе атрымаюць і гарадзкія чытальні.

Рыгор Барадулін: “Гэтую кніжку не бяруць у гандаль, а паколькі гэта выданьне касьцёла, духоўная паэзія, мы вырашылі — няхай лепш такім чынам зь ёй пазнаёміць людзей. Кніжку выдала ў 2006 годзе рыма-каталіцкая парафія сьвятога Сымона й сьвятой Алены. Наклад кнігі невялікі, і гэта ўжо трэцяе перавыданьне. Гэтая кніжка для мяне дужа важная. У ёй сабраныя вершы апошніх гадоў, якія нідзе болей не друкаваліся. У пачатку наступнага году выходзіць у мяне яшчэ адна кніга, “Халодная памяць вады”. Яе таксама выдае Касьцёл. Мы яе будзем таксама рассылаць у бібліятэкі”.

У Магілёўскай абласной бібліятэцы пацьвердзілі, што атрымалі кнігу. Бібліятэкарка адзначыла, што кніга для іх дужа важная. Чытачы ўжо могуць ёю карыстацца. Анатацыя пра кнігу зьмешчаная на сайце бібліятэкі.
XS
SM
MD
LG