Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве вырасла колькасьць карупцыйных злачынстваў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, за дзесяць сёлетніх месяцаў заведзена 98 крымінальных спраў па фактах хабарніцтва й злоўжываньня службовым становішчам. Гэта чвэрць усіх выкрытых карупцыйных значынстваў рэгіёну. Найбольш карупцыянэраў у гандлі, адукацыі, ахове здароўя.

Нядаўна прызначаны новы старшыня гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка патрабуе зрабіць больш жорсткім падбор кадраў ды ўзмацніць кантроль у працоўных калектывах за выкананьнем антыкарупцыйнага заканадаўства. Афіцыйныя крыніцы перадаюць, што галоўны вэртыкальнік гораду прапануе антыкарупцыйным камісіям правесьці татальныя праверкі на прадпрыемствах і арганізацыях.
XS
SM
MD
LG