Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гутарка Лукашэнкі зь Мядзьведзевым зацягнулася


Паводле пратаколу, на сустрэчу ў фармаце «адзін на адзін» адводзілася каля гадзіны, але яна цягнулася амаль чатыры гадзіны.

Пасьля далучэньня да гутаркі кіраўнікоў Беларусі і Расеі прэм’ер-міністраў абедзьвюх краінаў, у Крамлі пачалося пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету “саюзнай дзяржавы”. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова, перадае Інтэрфакс.

Яна сказала, што абмяркоўваюцца пытаньні парадку дня Вышэйшага дзяржсавету.

Пра вынікі сустрэчы пакуль нічога не паведамляецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG