Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіяду паедуць 52 беларускіх спартоўца са 120


Толькі 52 беларускія спартоўцы з папярэдне акрэдытаваных больш як 120 паедуць на зімовую Алімпіяду ў Ванкувер у складзе беларускай дэлегацыі. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на намесьніка міністра спорту і турызму Дзьмітрыя Шэчко.

Вялікая розьніца паміж папярэдне акрэдытаванымі спартоўцамі і ўдзельнікамі алімпіяды ад нацыянальных зборных тлумачыцца жорсткімі умовамі адбору. Папярэдняя акрэдытацыя адбылася ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. Былі узгодненыя сьпісы дэлегацый, спраўлены прозьвішчы спартоўцаў, трэнэраў і іншых сябраў дэлегацыі. Колькі чыноўнікаў стануць сябрамі беларускай дэлегацыі, не паведамляецца.

Зімовыя алімпійскія гульні адкрыюцца ў канадзкім Ванкувэры 12 лютага. «У гэтай цырымоніі ня будуць удзельнічаць нашы спартоўцы, якія стартуюць 13 і 14 лютага. Каб не стамляліся», — сказаў Дзьмітрый Шэчко.
XS
SM
MD
LG