Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт італьянскага прэм’ера прыбыў у Менск са спазьненьнем на 15 хвілін паводле папярэдняга графіка.

У рэзыдэнцыі на Карла Маркса, 38 яго чакае Аляксандар Лукашэнка.

Перамовы пройдуць спачатку ў вузкім, а потым пашыраным складзе.

«Чакаецца, што па іх выніках будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакумэнтаў. У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца шырокі спэктар пытаньняў палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле вынікаў дзевяці месяцаў гэтага года Італія знаходзілася на сёмым месцы па таваразвароце зь Беларусьсю, які склаў 612 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG