Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Беларусі ва Ўкраіне сустрэўся з тамтэйшымі беларусамі


На сустрэчы з зь беларусамі, якія жывуць ва Ўкраіне, пасол Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка паведаміў, што цяпер рыхтуецца законапраект, які прадугледжвае фінансаваньне зь бюджэту аб’яднаньняў беларусаў за мяжой.


Як паведамляе БЕЛТА, у рамках сустрэчы з паслом, прадстаўнікі абласных дыяспар і зямляцкіх аб’яднаньняў наведалі нядаўна адкрыты на базе Нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Т.Шаўчэнкі цэнтар беларускай мовы і культуры.

Таксама ў межах гэтага мерапрыемства адбылася сустрэча ўкраінскіх беларусаў з прадстаўнікамі дзелавых колаў Украіны.

Некалькі кіраўнікоў рэгіянальных беларускіх арагнізацый, а таксама старшыня Ўсеўкраінскага саюзу беларусаў Ірына Аржахоўская былі ўзнагароджаныя граматамі ад імя пасла.

Паводле апошняга перапісу, ва Ўкраіне жыве 270 тысяч беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG