Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: пасьля амэрыканскіх санкцый урад на вушы стаў


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя, таксама да кастрычніка. Камэнтуючы гэта рашэньне, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што гэтае рашэньне “адпавядае разуменьню таго, што адбываецца ў Беларусі”.

“Яны вырашылі працягнуць санкцыі, і гэта правільна, хаця я не прыхільнік санкцый і не прасіў іх аб гэтым. Але ёсьць усе падставы для таго, каб яны прымяняліся. А тое, што яны замарожаныя, то трэба ўжо і размарожваць, калі яны вырашылі іх прымяняць. Бо няма падстаў для іх замарозкі”.

Наколькі эфэктыўныя такія дзеяньні Эўразьвязу?

“Я думаю, што гэта абсалютна неэфэктыўна. Бо санкцыі павінны быць мэтанакіраванымі і дзейнічаць у пэўную кропку. Калі былі прымененыя амэрыканскія санкцыі, дык тут увесь урад на вушы стаў, бо цюкнулі па тых, хто займаецца дрэннай дзейнасьцю. А гэтыя санкцыі — гэта так. Я ня бачу ў іх ніякай эфэктыўнасьці”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG