Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскевіч: афіцыйны Менск адкажа пэўнай расчараванасьцю


Сяргей Маскевіч

Сяргей Маскевіч

Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя на год. Старшыня камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч сказаў, што афіцыйны Менск адкажа на гэтае рашэньне пэўнай расчараванасьцю.

Аднак ён лічыць, што “нічога асаблівага не адбылося”.

“Я думаю, што склалася не зусім прыгожая сытуацыя. Адна справа, калі атрымліваецца, што вызначаецца год для канчатковага прыняцьця рашэньня. Іншая справа, калі гэта ўжо разглядаецца, як сыстэма. Мне ня вельмі гэта падабаецца. Але што зробіш?Той, хто прымаў рашэньне, напэўна, меў нейкую рацыю. Я лічыў, што будзе інакш, хаця і такое таксама было дапушчальна”.

Ці будзе спрыяць дэмакратызацыі Беларусі гэтае рашэньне ЭЗ?

“Шлях Беларусі да дэмакратызацыі вельмі мала залежаць ад гэтых рашэньняў. Такое рашэньне зьяўляецца ўнутраным і стратэгічным накірункам разьвіцьця Беларусі, інакш і не магло быць. Таму тое, што будзе на карысьць Беларусі, такога паступовага разьвіцьця грамадзтва ў цывілізаваным накірунку, тое і будзе рабіцца. Мы будзем станоўча адносіцца і да эўрапейскага досьведу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG