Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Выбар будаўніка АЭС – палітычнае рашэньне


Заяву пра падпісаньне беларуска-расейскага пагадненьня аб будаўніцтве АЭС камэнтуе былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Як днямі паведаміў віцэ-прэзыдэнт расейскага “Атамбудэкспарту” Аляксандар Глухаў, падпісаньне адбудзецца ў лістападзе-сьнежні. АЭС будзе будавацца па расейскаму праекту

На думку Станіслава Шушкевіча, “гэта -- палітычнае рашэньне. Няма нарады спэцыялістаў, няма абмену думкамі. Каб мая пазыцыя была зразумелая -- я перакананы, што без ядзернай энэргетыкі Беларусь ня выжыве. Але з такой, якой ёй прапануюць, могуць быць вялікія праблемы. Таму што ёсьць вядомыя сыстэмы, надзейнасьць якіх вельмі высокія, і можна было б паклапаціцца і аб людзях. Але гэтага я ня бачу”.

Камэнтуючы выбар беларускім бокам менавіта “Атамбудэкспарту”. Станіслаў Шушкевіч сказаў:

“Ведаю, што яны будуюць у такіх краінах ня вельмі разьвітых, прабачце. Я ня ведаю ніводнай высокаразьвітой краіны, якая б мела антракты з гэтай структурай. Так што мы прыраўноўваемся тут да краінаў іншага ўзроўню”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG