Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпісаньне расейска-беларускага міжурадавага пагадненьня аб будаўніцтве АЭС адбудзецца ў лістападзе-сьнежні. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію ПРАЙМ-ТАСС заявіў першы віцэ-прэзыдэнт расейскага «Атамбудэкспарту» Аляксандар Глухаў.

Спадар Глухаў заявіў, што не існуе палажэньняў дакумэнту, па якім бакі мелі б прынцыповыя супярэчнасьці. «На сёньняшні дзень ёсьць фармулёўкі, якія патрэбна нязначна дапрацаваць. Але гэта не праблема,» – кажа расейскі чыноўнік.

Аляксандар Глухаў таксама паведаміў, што да канца 2009 году беларускаму заказчыку накіруюць праект абгрунтаваньняў інвэстыцыяў у будаўніцтва АЭС. Цягам першага кварталу 2010 году плянуецца ягоная экспэртыза і зацьверджаньне беларускім бокам.

Першая беларуская АЭС будзе будавацца па расейскаму праекту , а генэральным падрадчыкам выступае «Атамбудэкспарт». Першы энэргаблёк плянуюць запусьціць у эксплёатацыю ў 2016 годзе, другі – у 2018.

Найбольш верагоднай пляцоўкай для разьмяшчэньня АЭС беларускія ўлады лічаць Астравецкую.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG