Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Воўчак: Справу Аўтуховіча-Асіпенкі працягнулі яшчэ на месяц


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Пра працяг яшчэ да 8 сьнежня крымінальнай справы супраць жыхароў Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

“Паводле маіх зьвестак сьледчы Віктар Клачко наведаў Уладзімера Асіпенку і папярэдзіў, што справа працягнутая да 8 сьнежня і што будзе выстаўляцца новае абвінавачаньне – у тэрарызьме. Мяркую, Асіпенку і Аўтуховіча проста запужваюць, а насамрэч ў сьледзтва няма пэўных доказаў. Не выключаю, што лёсам Аўтуховіча і Асіпенкі будуць гандляваць з Захадам, як гандлявалі лёсам Казуліна, Зэльцэра ды іншых вязьняў”, -- мяркуе Алег Воўчак.

У пракуратуры Беларусі адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра працяг расьсьледаваньня, спаслаўшыся на тое, што справу Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенкі вядуць сьледчыя з міліцыі. У прэсавай службе МУС “Свабодзе” паабяцалі пазьней спраўдзіць зьвесткі пра падаўжэньне расьсьледаваньня.

Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку арыштавалі 8 лютага і абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта. Апазыцыя і праваабаронцы ў Беларусі заяўляюць пра перасьлед Аўтуховіча і Асіпенку як змагароў з мясцовай карупцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG