Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура: “Польскія памежнікі загінулі імгненна”


Фота зь месца трагедыі. Крыніца: <a href="http://www.strazgraniczna.pl/wps/portal/tresc?WCM_GLOBAL_CONTEXT=/pl/serwis-sg/wydarzenia/na_granicy/katsmigsg" target="_blank">Straż Graniczna</a>
Фота зь месца трагедыі. Крыніца: <a href="http://www.strazgraniczna.pl/wps/portal/tresc?WCM_GLOBAL_CONTEXT=/pl/serwis-sg/wydarzenia/na_granicy/katsmigsg" target="_blank">Straż Graniczna</a>

Целы загіблых польскіх памежнікаў даставілі зь&nbsp;месца катастрофы ў&nbsp;морг Берасьця для судова-мэдычнай экспэртызы. Падрабязнасьці расьсьледаваньня катастрофы польскага памежнага верталёта.


Берасьцейскі транспартны пракурор Віктар Тарасёнак назваў “Свабодзе” прозьвішчы польскіх памежнікаў, якія загінулі ў выніку падзеньня верталёта памежнай аховы Польшчы непадалёк ад беларускага пасёлку Высокае: “Гэта Жукоўскі, Бартніцкі і Бязубік. Яны ўсе зь Беластоку”.

Нагадаем, верталёт польскай памежнай варты зьнік з радараў каля 20 гадзіны 31 кастрычніка. У той жа дзень на просьбу польскага боку беларускія памежнікі падключыліся да пошукаў. Раніцай 1 лістапада рэшткі польскага верталёта знайшлі менш як за 200 мэтраў ад беларуска-польскай мяжы непадалёк ад пасёлку Высокае Каменецкага раёну. Вось што пракурор Тарасёнак паведаміў пра абставіны аварыі:

“Толькі магу сказаць, што ўдар верталёта аб зямлю быў вельмі моцны, загінулі імгненна. Падалі зь вялікай вышыні. Вакол чыстае месца, то магчыма, што спрабавалі там зрабіць пасадку. Атрымалася, што ўпалі ўсяго на адлегласьці 150 мэтраў да нашай мяжы. Гэта непадалёк ад вёскі Лунна”.

Пракурор Віктар Тарасёнак адмовіўся назваць вэрсіі здарэньня, спаслаўшыся на незавершанасьць сьледзтва. Сьледзтва будзе весьці Беларуская транспартная пракуратура. Паводле Віктара Тарасёнка, прадстаўнікі польскага боку ўжо прысутнічалі пра аглядзе месца здарэньня ў якасьці назіральнікаў. Пасьля судова-мэдычнай экспэртызы целы загіблых памежнікаў адвязуць у Польшчу: “Пазьней будуць вывозіць і рэшткі верталёта”.

Верталёт PZL Kania, які разьбіўся на беларуска-польскай мяжы, быў выраблены ў 2006 годзе. Паводле польскіх крыніц, фактычна гэта мадэрнізаваны расейскі верталёт Мi-2, на які ўсталявалі рухавік “Ролс-Ройс”, замянілі авіёніку ды ўнесьлі іншыя зьмены. Адмыслоўцы кажуць пра надзейнасьць гэтага верталёта, але адзначаюць, што ў лютым на паўднёвым захадзе Польшчы пацярпеў аварыю верталёт МІ-2 мэдыцынскай службы. Тады загінулі 2 чалавекі. Да высьвятленьня прычын катастрофы ў Польшчы забаронены палёты ўсіх гелікоптэраў тыпу PZL Kania.

Сёньня раніцай на месцы здарэньня пабываў намесьнік міністра ўнутраных спраў Польшчы Адам Рапацкі, які адмыслова прыехаў у Беларусь. “У экіпажу не было шанцаў выжыць”, — цытуюць мэдыі словы Адама Рапацкага, сказаныя пасьля агляду месца здарэньня. Таксама пад пасёлак Высокае езьдзіў польскі консул у Берасьці Яраслаў Ксёнжак. Польскія чыноўнікі заявілі пра свае спадзяваньні на супрацоўніцтва зь беларускім бокам у справе расьсьледаваньня прычын аварыі.

У Беларускай транспартнай пракуратуры абяцалі зрабіць афіцыйную заяву адносна расьсьледаваньня аварыі польскага верталёта, але пасьля абеду сказалі, што “сёньня заявы ня будзе”.



Літаральна два месяцы таму, 31 жніўня, на авіяшоў у польскім горадзе Радам разьбіўся беларускі самалёт СУ-27, загінулі беларускія пілёты Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч. Польскі бок ужо перадаў у Беларусь вынікі расьсьледаваньня аварыі, зробленыя польскімі сьледчымі. У Беларусі гэтыя вынікі яшчэ не агалошаныя. “Прыйдзе час, і ўсё стане вядома”, — кажуць у Міністэрстве абароны Беларусі адносна вынікаў праверкі катастрофы СУ-27.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG