Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Вугоршчыны: Словы беларускага кіраўніцтва разыходзяцца з справамі


Фэрэнц Контра

Фэрэнц Контра

На думку надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Вугорскай Рэспублікі ў Беларусі Фэрэнца Контры, стасункам Беларусі і Эўразьвязу перашкаджае ровень недаверу.

“На жаль, у нашых краінах пакуль ня склалася уражаньня, каб словы і дзеяньні беларускага кіраўніцтва заўсёды супадалі.

Я прывяду прыклад. На саміце ў Празе па Усходнім партнэрстве прадстаўнік Беларусі пагадзіўся з дэклярацыяй, дзе гаворыцца пра тое, што аснова супрацоўніцтва — гэта агульныя каштоўнасьці, дзе гаворыцца пра неабходнасьць паляпшэньня ў краінах-партнэрах узроўню дэмакратыі, свабоды слова, свабоды друку, свабоды палітычных партый.

Але калі я бачу па тэлебачаньні, што на Кастрычніцкай плошчы даволі часта зьбіваюць маладых людзей, падкрэсьлю — мірных дэманстрантаў, то ўзьнікаюць пытаньні: што прымаць да ўвагі: словы ці тое, што паказваюць тэлекамэры? Калі людзі ў цывільным закрываюць камэры, відаць, ім нязручна, каб гэтыя камэры там былі. Калі журналістам перашкаджаюць выконваць свае прафэсійныя абавязкі…

Атрымліваецца, што гэтыя людзі не зацікаўленыя ў тым, каб паміж нашымі краінамі было добрае супрацоўніцтва. Вось што перашкаджае супрацы ў палітычным пляне”, — гэткае меркаваньне пасол Фэрэнц Контра выказаў у часе прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму сьвяту Вугоршчыны — Дню рэвалюцыі.

XS
SM
MD
LG