Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замежныя вугорцы, хутчэй за ўсё, пакуль не атрымаюць вугорскана грамадзянства


БУДАПЭШТ. Папярэднія вынікі паказваюць, што падчас галасаваньня на нядзельным рэфэрэндуме не ўхвалена магчымасьць надаць вугорскае грамадзянства вугорцам, якія жывуць у іншых краінах. Рэфэрэндум не атрымаўся праз невялікі ўдзел выбаршчыкаў. Каб гэтае пытаньне было ухвалена, узьнікла б праблема мільёнаў новых імігрантаў і, адначасова, мільёнаў новых грамадзянаў Эўрапейскага Зьвязу. Прэм’ер-міністар Фэрэнц Гюрсэні абяцаў перад галасаваньнем знайсьці вырашэньне праблемы, незалежна ад вынікаў плебісцыту. Пытаньне аб грамадзянстве закранула б 2,5 мільёны вугорцаў у навакольных краінах. Недастатковы ўдзел выбаршчыкаў таксама не дазволіў вырашыць іншае пытаньне рэфэрэндуму — наконт таго, ці павінна мэдыцына заставацца ў руках дзяржавы?
XS
SM
MD
LG