Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасьці Беларусі за дзевяць месяцаў 2009 года склалі ў фактычных цэнах 77,8% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці.

На 1 верасьня 2009 года аб’ём нерэалізаванай прадукцыі складаў 80,2%, на 1 жніўня — 88,3%, на 1 ліпеня — 94,6%, на 1 чэрвеня — 94,9%, перадае БелТА.

Найгоршыя паказчыкі ў харчовай прамысловасьці, дзе зьмяншэньне складзкіх запасаў прыпынілася. На 1 кастрычніка іх стала 66,4%, а на 1 верасьня было 64,9%.

Адпаведна з пастановай ураду, за дзевяць месяцаў гэты паказчык павінен скласьці 63%, а да канца года ня больш за 57,5% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці.

XS
SM
MD
LG