Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН заняўся справай Юзепчука


Васіль Юзяпчук
Васіль Юзяпчук

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 1906/2009 індывідуальны зварот Васіля Юзепчука, які асуджаны да сьмяротнага пакараньня Берасьцейскім абласным судом.

Адпаведнае паведамленьне з Жэнэўскага офісу Вярхоўнага камісара па правах чалавека атрымаў праваабаронца Раман Кісьляк.

“Мы будзем дамагацца ўстанаўленьня ў Камітэце па правах чалавека парушэньня права на жыцьцё ў дачыненьні да Васіля Юзепчука”, - сказаў парталу spring96.org спадар Кісьляк.

Гэта 67-ая зарэгістраваная Камітэтам скарга па Беларусі.

У паведамленьні гаворыцца, што Камітэт зьвярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай перадаць якую-небудзь інфармацыю ці заўвагі па гэтай справе цягам шасьці месяцаў.

Таксама офіс Вярхоўнага Камісара паведамляе, што "паводле правіла 92 Правілаў працэдуры Камітэта дзяржаве-ўдзельніцы выстаўленае патрабаваньне не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта".

В.Юзяпчук зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека 2 кастрычніка пасьля ўступленьня ў сілу сьмяротнага прысуду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG