Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Замак? Мы асвоім і гэты аб’ект"


Станіслаў Сямашка, фота з газэты

Станіслаў Сямашка, фота з газэты

Ці давераць аднаўленьне каралеўскіх замкаў у Горадні праектнай і будаўнічай фірме кіраўніка праўладнага Саюзу палякаў Станіслава Сямашкі? Пра гэта — сам спадар Сямашка.

Карэспандэнт: “Зьявілася інфармацыя, што вашай фірме “Эўрапрэстыж” аддалі ці аддаюць праект рэстаўрацыі замкаў. Я хачу ўдакладніць: гэта праўда, ці не?”

Сямашка: “Я вам удакладню на беларускай мове. Значыць, гэта сапраўды ў стадыі перамоваў і даюць праектаваньне нашаму прадпрыемству два замкі — Стары і Новы. І давядзем справу да выніку, так бы мовіць”.

Карэспандэнт: “Уладзімір Бачкоў займаецца праектам рэстаўрацыі Старога замку ў “Гроднаграмадзянпраекце”, ад яго праект перададуць вам?”

Стары замак у Горадні
Сямашка
: “Актам будзе перададзена дакумэнтацыя, мы падключым агульных спэцыялістаў ў гэтай галіне, будзе прыгожа зроблены замак, запраектаваны, абодва яны. Усё тут паводле закону”.

Карэспандэнт: “Карацей, вы будзеце працягваць праектныя работы?”

Сямашка: “Праектаваньне і ў далейшым — будаўнічыя работы. У стадыі вырашэньня гэтае пытаньне, правільна, Георгій? (да кіраўніка “Эўрапрэстыжу” Георгія Вашкевіча”). Грошы знойдуцца, на гісторыю, на культуру грошы заўсёды ёсьць. Паўсюль, я чытаю, грошай шмат, правільна накіраваць іх…”

Карэспандэнт: “І такое пытаньне: вас выбралі кіраўніком Саюзу палякаў, а цяпер такі вельмі вялікі праект перадаюць. Адно з другім можа быць зьвязана?”

Вашкевіч: “Ня менш буйныя праекты былі, каторыя мы выканалі, выдалі заказчыку праектную дакумэнтацыю, ідзе будаўніцтва. Адзін зь іх, напрыклад, на два з паловай мільярды рублёў праектных работ, хаця ён не гістарычны, але — буйны. Ня менш аб’ёмны, чымсьці замак, але замак — гэта вельмі адказна, бо гэта гістарычны аб’ект. Таму: будзе ў нас дамова на замак, мы асвоім і гэты аб’ект”.

Карэспандэнт: “Вы не займаліся рэстаўрацыяй раней, ці ёсьць у вас спэцыялісты?”

Сямашка: “Як не займаліся? Мы ўсё жыцьцё займаліся, у нас самыя лепшыя спэцыялісты прысутнічаюць. Калі патрэбна, мы запросім і з-за мяжы, толькі галоўнае — прыгожа запраектаваць, граматна”.



Даўшы інтэрвію, Станіслаў Сямашка, аднак, адмовіўся сфатагравацца. А адзін зь яго паплечнікаў па праўладным Саюзе палякаў, які прысутнічаў, сказаў: каралеўскія замкі маюць дачыненьне да польскай культуры, таму нічога дзіўнага, што праект можа атрымаць менавіта спадар Сямашка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG