Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 лістапада падвысяць камунальныя плацяжы?


Як паведамляе інтэрнэт-сайт “Заўтра тваёй краіны”, ва ўрадзе абмяркоўваюць магчымасьць павышэньня тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальнага сэктару.

З 1 лістапада яны могуць павялічыцца ў сярэднім на 5 даляраў, а з 1 ліпеня – яшчэ на 10 даляраў.

Падлічана, што такім чынам кампэнсацыя насельніцтвам выдаткаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вырасьце з 33 да 37,5 працэнтаў.

Скарачэньне ўдзелу дзяржавы ў аплаце камунальных паслугаў – адна з рэкамэндацыяў МВФ беларускім уладам. Цяпер аплата камунальных паслугаў складае ў Беларусі каля 9 працэнтаў сукупнага даходу сям'і – гэта самы нізкі паказьнік у СНД. Тым ня менш, напрыклад, у Менску, запазычанасьць па аплаце маюць каля 6 працэнтаў уладальнікаў жыльля. Летась па ўсёй Беларусі за неўплату камунальных плацяжоў было выселена 215 сем'яў..

Паводле існуючых цяпер тарыфаў (да магчымага падаражэньня), сярэдні кошт жыльлёва-камунальных паслугаў для двухпакаёвай кватэры (48 кв.мэтраў), дзе пражываюць 3 чалавекі, у ацяпляльны пэрыяд павінна скласьці 163 тысячы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG