Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: “Цэны растуць на ўсё. Ну як жыць!?”


Альгерд Невяроўскі, Менск Перад павышэньнем цэнаў на хлеб, малако, гарэлку і транспарт наш карэспандэнт пацікавіўся ў людзей на менскіх вуліцах: рост цэнаў на які від тавараў ці паслугаў найбольш балючы для іх?

Спадарыня: “На транспарт. Бо я ежджу на працу і мушу плаціць чатыры разы. А малако я набываю ня так часта”.

Спадарыня: “На прадукты. Кожны дзень ходзім у краму і натуральна гэта найважнейшае”.

Хлопец: “Гэта моцна ўдарыць па кішэні”.

Спадар: “Цэны растуць на ўсё. Вунь на Камароўцы, што было два гады таму, а што цяпер робіцца! Ну як жыць!?”

Спадар: “Найбольш балюча, гэта цэны на хлеб”.

Спадар: “Транспарт, найбольш балючае месца. Ім жа, у асноўным, ежджу”.

Спадар: “На хлеб ужо вырасьлі. Я вось толькі купіў батон, а на малако пакуль не зьвярнуў увагі. На ўсё растуць цэны і гэта не зразумела. Ураджай вялікі, амаль сем мільёнаў тон убралі, казалі цэны расьці ня будуць. Гародніна, нават такая простая, як кабачкі ў цане не падаюць. Гэта напэўна ўсё зьвязана з энэрганосьбітамі”.

Спадарыня: “Самае балючае цэны за жыльлё. А тут грашы. Камуналка будзе дарагая, і зімой не хапае зарплаты”.

Хлопец: “Ды ўсё роўна. Зарплата у мяне нармальная, а як там будуць пэнсіянэры мяне не хвалюе. А для студэнцкай моладзі гэта будзе балюча. А для нас, рабочых людзей, гэта нармальна”.
XS
SM
MD
LG