Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: колькасьць валюты ў краіне зьмяншаецца


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў

Ад 10 верасьня на беларускіх аўтазапраўках падвышаюцца кошты на паліва ў сярэднім на 10%. Адпаведныя распараджэньні канцэрну “Белнафтахім” ўжо паступілі на АЗС. Афіцыйна асноўнай прычынай падвышэньня коштаў называецца стратнасьць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. Што азначае гэтае падвышэньне цэнаў для беларускай эканомікі, чым яно выклікана і якія яго наступствы? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Леанідам Злотнікавым.

Дашчынскі: “Ці азначае гэтае падвышэньне пачатак таго абвалу, які прагназавалі эканамісты на восень гэтага года?”

Злотнікаў: “Ці чакаць абвалу? Я ня думаю, што гэта пачатак абвалу. Гэта проста мера, каб падтрымаць нафтаперапрацоўку, бо яны зараз паменшылі свае прыбыткі. Ёсьць цяжкасьці з прыцягненьнем нафты ў Беларусь. Але сытуацыя пагоршыцца ў эканоміцы, бо так складаецца тэндэнцыя. Але я не магу сказаць, што гэта абавязкова будзе абвал. Яна можа пагоршыцца і паступова”.

Дашчынскі: “Але наколькі істотнае падвышэньне цэнаў на паліва на 10% і чаму ўсё ж растуць цэны?”

Злотнікаў: “Гэта зьвязана з адмоўным сальда гандлёвага балянсу. Бо экспарт прыносіць валюты меней, чым патрабуецца яе для імпарту. І гэта ня можа так доўга працягвацца. У мінулым годзе быў пазытыўны балянс па продажы-куплі валюты ў краіне, але сёлета чыстае сальда адмоўнае. Гэта азначае, што ў краіне становіцца ўсё меней валюты. Гэта азначае, што няма за што набываць камплектуючыя, сыравіну, энэрганосьбіты. Пакуль яшчэ ёсьць за што, але колькасьць валюты ў краіне зьмяншаецца.
Сытуацыя можа скласьціся такім чынам, што давядзецца скарачаць аб’ёмы вытворчасьці і паніжаць узровень жыцьця.
І сытуацыя можа скласьціся такім чынам, што давядзецца скарачаць аб’ёмы вытворчасьці і паніжаць узровень жыцьця. Ці гэта адбудзецца раптоўна, ці гэта адбудзецца паступова… Але калі крызіс будзе працягвацца, калі беларускі ўрад не павялічыць пазыкі за мяжой да канца гэтага года, то паступовае ці абвальнае пагаршэньне сытуацыі можа адбыцца”.

Дашчынскі: “Гэтае падвышэньне коштаў на паліва, што яно пацягне за сабой?”

Злотнікаў: “Гэта ўжо не такое падвышэньне, каб людзі масава паставілі свае аўтамабілі ў гараж і ня езьдзілі. Можа скараціцца колькасьць паездак”.

Дашчынскі: “Звычайна, калі падвышаюць нейкія кошты, то падвышаюць і заробкі, гэта неяк раўнамерна вагаецца…”

Злотнікаў: “Не, гэта ня той выпадак. Таму зараз і адбываецца павышэньне цэнаў, бо ёсьць недахоп сродкаў у бюджэт. Паступленьне сродкаў у бюджэт скарацілася параўнальна зь мінулым годам амаль на 15-20%. Таму, каб і бюджэт падтрымаць, і вытворцаў падтрымаць, і каб меней валюты на спажываньне нафты давялося траціць… Калі нейкая колькасьць людзей ня так часта будзе езьдзіць на сваіх машынах, то і спажываньне паліва ў Беларусі скароціцца. Тады гэтае ж паліва можна прадаць за мяжу і атрымаць нейкую валюту. Так што гэта выклікана вострым недахопам валюты ў краіне. Калі адначасова павялічваць і заробкі, то гэта значыць павялічваць і попыт на валюту. І паліва — гэта імпартная рэч, таму тут напрамую можа скараціцца спажываньне імпартнага тавару”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG