Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды". Перад кожнай песьняй Данчык расказвае яе кароткую гісторыю...

ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ

Песьню Сяргея Новіка-Пяюна “Зорачкі” я асацыюю ў першую чаргу зь яе аўтарам, зь якім я меў шчасьце пазнаёміцца, калі першы раз прыяжджаў у Менск у 1989 годзе. Нядаўна споўнілася 100 гадоў зь дня нараджэньня гэтага цудоўнага паэта і вельмі сымпатычнага чалавека, які, ня гледзячы на арышты, турмы, зьдзекі, захаваў здольнасьць усьміхацца і любіць. Як нядаўна пісаў у нашай сэрыі “Імёны Свабоды” Ўладзімер Арлоў, ня ўсе паэты могуць пахваліцца тым, што яшчэ пры жыцьці іх твор стаў своеасаблівым гімнам. Калі сапраўды гэта так, то я цешуся, што я нейкім чынам да гэтага спрычыніўся. Памятаю,, як спадар Новік-Пяюн быў задаволены, што я ягоны твор уключыў у свой альбом. Паслухайце...

"Зорачкі" (эфір 8 верасьня)

СЛУХАЦЬ:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG