Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды".


Аляксей Знаткевіч
: Данчык, чым вы найперш кіраваліся, калі адбіралі менавіта гэтыя песьні?

Данчык:
Толькі адным. Выбіраліся ў большасьці тыя песьні, якія былі ўжо запісаныя на кружэлкі ці на дыскі. Проста гэта прафэсійныя запісы, і яны найлепш слухаюцца па радыё. Гэта выбраныя творы з чатырох розных альбомаў. Тут толькі не прысутнічаюць песьні зь першай маёй кружэлкі "Беларусачка", бо яе проста ў нас не было, Калі я не памыляюся, то гэтая кружэлка перавыдадзеная ў Беларусі ў CD-фармаце.

Знаткевіч: А ці вы памятаеце, калі ўпершыню сьпявалі на публіцы перад незнаёмымі людзьмі? Як гэта было?

Мне было 14 ці 15 гадоў, выступаў я на спаборніцтве маладых беларускіх талентаў, якое ладзіла наша беларуская грамада ў штаце Нью-Джэрсі. Памятаю, прасьпяваў я тады ўпершыню "Беларусачку"
Данчык:
Было вельмі страшна, як можаце сабе ўявіць.Мне было 14 ці 15 гадоў, выступаў я на спаборніцтве маладых беларускіх талентаў, якое ладзіла наша беларуская грамада ў штаце Нью-Джэрсі. Памятаю, прасьпяваў я тады ўпершыню "Беларусачку" і нейкія іншыя песьні, не памятаю якія. Нэрваў было шмат, але ўсё скончылася добра. Людзям вельмі спадабалася. Я памятаю, што выйграў тады першы прыз.

Знаткевіч: А калі вы пачыналі сьпяваць, на якога выканаўцу вам хацелася быць падобным?

Данчык: Мне вельмі-вельмі ў маладосьці падабаліся сьпевы амэрыканскай фолк-зоркі шасьцідзесятых гадоў Joan Baez. Я дарэчы нядаўна згадваў пра яе ў кароткім блогу на нашым сайце. Я практычна ўвесь яе рэпэртуар пазьней вывучыў. А зь іншых сьпевакоў былі такія як Simon & Garfunkel, Johnny Mathis. Гэта ўсе з тае эпохі. Безумоўна, вялікі ўплыў мелі на мяне і "Песьняры", калі гаварыць пра беларускія песьні.

Знаткевіч: А ці ёсьць нейкія песьні, якія вам вельмі падабаюцца, але сам вы як выканаўца іх ніколі не спрабавалі сьпяваць з нейкай прычыны?

Данчык: Памятаю, мне надта спадабалася, як мне прасьпяваў некалі Лёня Барткевіч песьню "Харашуха". Гэта вясёлая, пад'ёмная песьня, дарэчы, адна з рэдкіх такога жанру песьня , якія я сьпяваў, бо заўсёды чамусьці перавагалі ў маім рэпэртуары сумныя, мінорныя мэлёдыі, накшталт "Я ад вас далёка", "Мой родны кут" і гэтак далей. “Харашуха” таксама выдзяляецца ў маёй памяці тым, што сьпяваю яе пад музыку сапраўднага менскага аркестру. Амаль усе іншыя запісы, якія ёсьць на маіх кружэлках, я сьпяваў пад сынтызатар, проста з эканамічных прычынаў. Таму у "Харашусе" зусім інакшы ад іншых песьняў гук Больш аўтэнтычны, арганічны. Яе найлепш сьпяваць з камплектам жывых інструмэнтаў, а не пад сынтызатар, не пад гітару, таму падчас канцэртаў я яе ніколі не сьпяваў...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG