Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

8 верасьня - Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў


Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў адзначаецца ў сьвеце ад 1958 годe, калі ў Бухарэсьце адбыўся 4-ы кангрэс Міжнароднай арганізацыі журналістаў.

”З таго часу мінула ўжо больш за паўстагодзьдзя. Але сэнс слова “салідарнасьць” з таго часу не зьмяніўся. Як не зьнікла і патрэба ў журналісцкай салідарнасьці”, - гаворыцца ў звароце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Ня менш важна, каб мы, беларускія журналісты, адчувалі сябе прафэсійнай супольнасьцю і ўнутры краіны. Ніякая замежная місія не вырашыць усіх праблемаў, зь якімі нам даводзіцца сутыкацца ў штодзённай працы. Не навучыць спачуваць адно аднаму ў бядзе і радавацца посьпехам”.
XS
SM
MD
LG