Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі актывіст Сяргей Гаўрылін у інтэрвію “Deutsche Welle”: “Самае галоўнае, што я хацеў данесьці да людзей, гэта тое, што ані адзін, ані другі бок не вядуць сумленную гульню”.

15 жніўня ў інтэрнэце зьявіўся дзёньнік 26-гадовага гамельчука Сяргея Гаўрыліна, які быў блізкі да мясцовых дэмакратычных колаў. Ён прызнаецца, што быў завэрбаваны супрацоўнікамі УКДБ і апошнія чатыры гады пісаў даносы на гомельскіх лідэраў апазыцыі.

Deutsche Welle: Сяргей, вы с 2006 году былі платным інфарматарам КДБ. Апэратыўны псэўданім – “Эколяг”. Чаму вы вырашылі разарваць дачыненьні з гэтай арганізацыяй менавіта цяпер?

Сяргей Гаўрылін: Я вырашыў разарваць гэтыя адносіны не цяпер, а даволі даўно – паўтара—два гады таму. Але тады я не наважыўся на такі крок з прычыны асабістых абставінаў. Я быў яшчэ студэнтам і баяўся, што калі разарву адносіны з КДБ, у мяне ўзьнікнуць праблемы з вучобай…

Deutsche Welle: Што самае важнае ў вашым дзёньніку з вашага пункту гледжаньня?

Гаўрылін: Самае важнае, што я хацеў данесьці да людзей, гэта тое, што ані той, ані іншы бок не вядуць сумленную гульню. І апазыцыя, і КДБ маюць свае цёмныя бакі, ужываюць цёмныя мэтады. Вось гэтыя цёмныя бакі я і хацеў паказаць у дзёньніку. Акрамя таго, і свае ўласныя цёмныя бакі.

Я ні ў якім разе не спрабую выставіць сябе ахвярай ці героем. У дзёньніку я расказваю і пра свае недахопы – пра страх за свой уласны лёс, за вучобу, матэрыяльную зацікаўленасьць. Грошы мяне і насамрэч, матывавалі маўчаць.

Deutsche Welle: Вы кажаце пра цёмныя бакі і КДБ, і апазыцыі? Які цёмны бок апазыцыі?

Гаўрылін: Цёмны бок апазыцыі ў тым, што не заўсёды яе прадстаўнікі добрасумленна расходуюць фінансавыя сродкі, якія ім выдаткоўваюць на барацьбу за свабоду ў Беларусі, дакладней, папросту прысвойваюць грошы…

Цалкам чытаць інтэрвію ТУТ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG