Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь - краіна самага таннага піва ў Эўропе


Пра гэта інфармуе польскіх турыстаў і аматараў піва электроннае выданьне Turystyka.wp.pl.

Польскае выданьне спасылаецца на дадзеныя брытанскага інтэрнэт-парталу Pintprice.com, які прааналізаваў кошты на піва ў 206 краінах.

Паводле аналітыкаў, дзесятку краін з самымі нізкімі цэнамі за пінту піва ( у Брытаніі 1 пінта = 0,56826125 літра) адкрывае Панама. Тут пінта напою каштуе 35 эўрацэнтаў. У эўрапейскім і эўраазіяцкім рэгіёне краінамі з самым нізкімі піўнымі цэнамі прызнаныя Казахстан (48 эўрацэнтаў) і Беларусь (49 эўрацэнтаў).

У сваю чаргу, лідэрам сярод краін з самымі высокімі цэнамі піва зьяўляюцца:
  1. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты - 8 эўра за пінту
  2. Нарвэгія - крыху меней за 7 эўра
  3. Джыбуці - 5,95 эўра
У дзесятку краін з самым дарагім півам таксама ўвайшлі Францыя ды Ісьляндыя (4,5 эўра).

Выданьні нічога ня пішуць пра якасьць піва ў дасьледаваных краінах, аднак адзначаюць, што гэты напой зьяўляецца адным з самых папулярных у сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG