Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін карэктуе бюджэт


Міністар фінансаў Андрэй Харкавец: “Сытуацыя ў эканоміцы разьвівалася некалькі горш, чым мы чакалі".


"У верасьні мы вызначымся з карэктоўкай бюджэту - гаворка ідзе пра далейшае узмацненьне кантролю за выдаткамі", - цытуе Харкаўца Інтэрфакс.

"Мы накіраваны на безумоўнае выкананьне парамэтраў праграмы з Міжнародным валютным фондам, і калі трэба скараціць выдаткі - скароцім", - запэўніў міністар.

"Пры плянаваньні праекта бюджэту на наступны год, мы закладваем у аснову кансэрватыўныя погляды. Бюджэт наступнага года не павінен моцна адрозьнівацца па аб'ёмах ад фактычнага выкананьня бюджэту ў 2009 году", - сказаў чыноўнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG