Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандлёвыя прэфэрэнцыі будуць вернутыя Беларусі пры ўмове выкананьня краінай дзьвюх канвэнцый Міжнароднай арганізацыі працы — 87 "Аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю" і 98 "Аб прымяненьні прынцыпаў права на арганізацыю і на вядзеньне калектыўных перамоваў".

Пра гэта БелаПАН заявіў прэсавы-сакратар эўракамісара па гандлі Лутц Гюльнер.

Ён адзначыў, што Эўракамісія прыняла да ведама заключэньне Міжнароднай арганізацыі працы ад 18 чэрвеня. Згодна зь ёй ураду Беларусі неабходна працягнуць намаганьні дзеля выкананьня рэкамэндацый МАП, бо крокі павінны прывесьці да “адчувальных зьменаў на практыцы ў галіне свабоды асацыяцыі”. Беларускі бок таксама павінен прадставіць выразны плян канкрэтных тэрмінаў выкананьня ўсіх рэкамэндацый.

Паводле Лутца Гюльнера, Эўракамісія заклікае ўлады “актывізаваць намаганьні ў тых галінах, якія выклікаюць заклапочанасьць МАП, каб вярнуцца ў Генэральную сыстэму прэфэрэнцый Эўразьвязу”.

У 2007 годзе за парушэньне правоў прафсаюзаў Беларусь была выключана з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG