Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рыхтуе Савет па маральнасьці?


Cтаршынём cавету стаў пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец.
Cтаршынём cавету стаў пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец.

Сёньня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Грамадзкага савету па маральнасьці. Яго заснавальнікамі выступілі афіцыйны Саюз пісьменьнікаў Беларусі, Беларуская праваслаўная царква.

У склад савету увайшлі кіраўнікі шэрагу канфэсій, а таксама некаторыя грамадзкія дзеячы. Сярод іх мітрапаліт Філярэт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, народны артыст Расьціслаў Янкоўскі, намесьнік міністра інфармацыі Аляксандар Слабадчук, спартовец Аляксандар Мядзьведзь ды іншыя.

Cтаршынём cавету стаў пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец. Савет мяркуе рабіць заключэньні і даваць рэкамэндацыі тэлерадыёкампаніям, пэрыядычным выданьням, тэатрам, кінатэатрам, выдавецтвам і іншым установам адукацыі і культуры. Таксама ён мяркуе браць удзел у складаньні падручнікаў, можа выносіць меркаваньні адносна твораў літаратуры і мастацтва, дзейнасьці мэдый, асобных публікацый, тэле і радыёперадач, інтэрнэт-інфармацыі й розных падзеяў. Адзін з сяброў савету Віктар Праўдзін патлумачыў:

“Два гады ўжо ішла падрыхтоўчая праца. На сынодзе праваслаўнай царквы гэта было ўзгоднена і дабро даў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка. Беларуская праваслаўная царква і саюз пісьменьнікаў сёньня падпісалі і пагадненьне пра нашу сумесную працу ў розных галінах. Нам ужо некаторыя задаюць такія правакацыйныя пытаньні, што гэта за арганізацыя і каго і як яна будзе кантраляваць? Ды нікога ні ў чым мы кантраляваць ня будзем.
Мы проста будзем пэўныя мэты і падзеі асэнсоўваць і прапаноўваць пэўным органам. І радыё “Свабодзе” таксама.
Мы проста будзем пэўныя мэты і падзеі асэнсоўваць і прапаноўваць пэўным органам. І радыё “Свабодзе” таксама. Тут колер нацыі сабраўся беларускай. І кожны працуе на Беларусь, на яе маральны воблік і ідэалёгію. А цяпер мы гэта будзем рабіць разам”.

Але ці ўвайшоў ў савет нехта з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі? На гэта спадар Праўдзін сказаў:

“Я нават ня ведаю ніякіх прадстаўнікоў апазыцыі. Я назваў і ад мусульман, і ад каталікоў, і ад юдэяў, і ад лютэранаў прадстаўнікоў. Я ня ведаю, каго лічыць апазыцыяй. Я ня ведаю тады, якому Богу моліцца апазыцыя?”

Таксама спадар Праўдзін сказаў, што пакуль савет ня будзе падаваць дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Пра найбліжэйшыя пляны савету ён нічога не паведаміў.

Андрэй Бастунец
Прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец камэнтуючы стварэньне савету адзначыў, што ў Беларусі ёсьць вялікая колькасьць дзяржаўных органаў і ўстановаў, якія займаюцца кантролем.

“Створаны саветы па кантролі за маральлю, супраць распаўсюду інфармацыі, якая зьвязана зь нейкімі супрацьпраўнымі дзеяньнямі. Іх дастаткова. Яны ёсьць у кожным аблвыканкаме, гарвыканкамах. Проста каб не адбылося тое, што гэты савет стане шырмай, за якой будуць прымацца рашэньні якраз наконт твораў літаратуры і падручнікаў. Магчымы нейкія пагрозы для свабоды слова. Усё залежыць ад таго, як будуць сябе весьці людзі, якія ўваходзяць у гэты савет. Але ў нас створана вялікая колькасьць падобных установаў. І я думаю, асноўная пагроза зыходзіць не ад таго ці стане іх на адну болей, а ад агульнага стаўленьня дзяржавы і грамадзтва да свабоды культурнай дзейнасьці і свабоды сродкаў масавай інфармацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG