Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае Купальле на старонках Washington Post


Два здымкі беларускага фотажурналіста, карэспандэнта AFP Віктара Драчова са сьвята Купальля на Тураўшчыне сталі фота дня ў амэрыканскім выданьні Washington Post.

У кадар Драчова трапілі тураўскія дзяўчаты ў самаробных спадніцах з травы, якія танчылі ля ракі, а таксама скокі моладзі праз агонь у купальскую ноч.

Сярод іншых здымкаў, якія трапілі ў папулярную сярод чытачоў Washington Post рубрыку “Дзень у фота”, у якой прадстаўленыя фотасюжэты з самых розных краін сьвету:

  • фотасюжэт са сьвяткаваньня “Bous in La-Маr” у Гішпаніі, калі мужчыны заганяюць быкоў у мора, а потым ратуюць іх з вады на катэрах,
  • здымак амэрыканскай джазавай сьпявачкі з 43-га міжнароднага джазавага фэстывалю ў швайцарскім Мантрэ,
  • фота фанатаў Майкла Джэксана ў часе разьвітаньня з кумірам ды іншае.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG