Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1974

Традыцыі слуханьня заходніх радыёстанцыяў у падсавецкай Беларусі (працяг). – Вінцук Вячорка пра “варожыя галасы”.– Архіў: Мэмуары Хрушчова. Хор Чопчыца. – Менскае радыё: Пятро Машэраў.


1974 год. Як выглядаў расклад перадачаў Беларускай Свабоды ў дваццаты год яе існаваньня? Арыгінальнае вяшчаньне складала гадзіну, і гэтую гадзіну складалі навіны, агляд друку, камэнтар дня і нейкае актуальнае паведамленьне зь бягучай палітыкі – гэта ўсё рабілася ў Мюнхэне, а ў Нью-Ёрскім бюро стваралася, так сказаўшы, больш творчая частка праграмы – аўтарскія перадачы ”Беларусь: Мінуўшчына, сучаснасьць, будучыня” і ”Партыя і народ” (Яна Запрудніка), ”Сучасная беларуская літаратура” і ”Беларуская культура сёньня” (Станіслава Станкевіча), ”Сучасная Амэрыка” і ”Вольнае слова” (Анатоля Цярэшкі), ”Праблемы моладзі” і ”Людзі, падзеі, ідэі” (Браніслава Міркоўскага). У сэрыі ”Вольнае слова” у 1974 годзе сярод іншага чыталіся ўрыўкі з апублікаванага нядаўна ”Архіпэлягу ГУЛаг” Салжаніцына, які ў лютым гэтага году быў выгнаны з СССР.

Дваццацігодзьдзе Беларускай Свабоды савецкая прапаганда сустрэла адмысловым падарункам – вялікай – на 200 старонак – працай Анатоля Стука ”Перадачы вядзе ЦРУ”. Гэтая кніга надалей застаецца ціне найбуйнейшым выдадзеным у Беларусі творам, прысьвечаным нашаму радыё, хоць у грунтоўнасьці, навуковасьці і аб’ектыўнасьці кнігі даводзіцца сумнявацца.

Тым часам у друку надалей зьяўляліся драбнейшыя публікацыі з красамоўнымі загалоўкамі, накшталт:

Отравители эфира без маски
Выкрыцьцё здраднікаў
Зігзагі антыкамуністаў
Галасы зь мінулага
Атрутная зброя імпэрыялізму
Паклёпнікі зь Мюнхэну...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG