Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лос Анджэлесе праходзіць мэмарыяльная цырымонія, прысьвечаная Майклу Джэксану, якую ў мэдыях параўноўваюць з жалобай па прынцэсе Дыяне ў Вялікай Брытаніі.


Пасьля памінальнай службы ў сямейным асяродку на могілках у Галівуд Хілс, аўтамабільны картэж правёз залатую труну з целам поп-зоркі 16 кілямэтраў да месца публічнага мэмарыялу, дзе сабраліся тысячы фанатаў. Муніцыпальныя ўлады Лос Анджэлесу зьбіралі сродкі на пахавальную цырымонію сьпевака пры дапамозе спэцыяльна створанага вэб-сайту. Выдаткі на пахаваньне ацэньваюцца ад паўтара да чатырох мільёнаў даляраў. Аўдыторыю гледачоў мэмарыяльнага канцэрту па ўсім сьвеце ацэньваюць у больш за 180 мільёнаў чалавек.

Цырымонія пачалася з казаньня пастара. На жалобным канцэрце выступалі такія поп-зоркі як Марая Кэры, Лайнэл Рычы, Сьціві Ўандэр.


Майкл Джэксан памёр 25 чэрвеня на 51 годзе жыцьця.

Сьмерць легендарнай поп-зоркі ўзрушыла і беларускіх дзеячаў культуры і сучаснай музыкі. Іх меркаваньні чытайце ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG