Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскве і Менску прапанавалі прынцыпова новыя падыходы


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

Новую канцэпцыю беларуска-расейскіх дачыненьняў цягам 2 і 3 ліпеня прадстаўлялі ў Маскве старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук.

Прэзэнтацыя дакумэнту адбылася падчас сустрэчаў з расейскімі экспэртамі, навукоўцамі і палітыкамі, а таксама на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх і замежных мэдыяў.

Яраслаў Раманчук сёньня паведаміў “Свабодзе”:

“Мы ў аналітычным цэнтры „Стратэгія“ распрацавалі такі дакумэнт, каб расіяне пабачылі, што тыя прававыя рамкі, якія існуюць паміж нашымі краінамі, завялі нас у тупік. Наступіла сытуацыя, калі гандлёвыя, газавыя ды іншыя канфлікты робяцца запраграмаванымі. Таму цяпер патрэбныя зусім іншыя рамкі, зусім іншыя падыходы да ўзаемадачыненьняў Беларусі і Расеі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG