Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У актывіста робяць ператрус за допіс на форуме


Belarus - Internet censorship, 13Jun2008
Belarus - Internet censorship, 13Jun2008

Васьмёра міліцыянтаў уварваліся ў кватэру актывіста з Чашнікаў. У пастанове на ператрус напісалі, што на форуме сайту www.chashniki.info, які рэдагуе актывіст, нібыта зьявіліся паклёпніцкія зьвесткі пра кіраўніцтва мясцовай папяровай фабрыкі.

Актывіст руху “За свабоду” Аляксей Александровіч адмовіўся ўпусьціць міліцыянтаў у кватэру, бо зь імі не было панятых. Тады супрацоўнікі міліцыі выбілі акно і трапілі ў памяшканьне гвалтам.

Пазьней у якасьці панятых былі запрошаныя двое мінакоў. Спадар Александровіч кажа, што пастанову на ператрус яму далі паглядзець і адразу адабралі. Зь яе вынікае, што ператрус робіцца з тым, каб устанавіць крыніцы паклёпніцкіх зьвестак пра дырэктарку Чашніцкай папяровай фабрыкі Валянціну Дорахаву.

Кампутара ў кватэры Аляксея Александровіча няма, тым ня менш міліцыянты пераглядаюць ягоныя асабістыя рэчы. Пачатак ператрусу актывіст зьняў на відэа і дэманстратыўна пакінуў жытло, бо лічыць тое, што адбываецца, парушэньнем сваіх грамадзянскіх правоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG