Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянты пайшлі па актывістах


Супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага раёну Менску спрабавалі ўвайсьці ў кватэру актывісткі моладзі БНФ Насты Александровіч.

Участковы міліцыянт хацеў, каб Наста падпісала заяву пра тое, што ня будзе ўдзельнічаць у несанкцыянаваным шэсьці 26 красавіка.

Гэта ня першы візыт міліцыянтаў да Насты напярэдадні вулічных акцый. Раней у кватэры дзяўчыны рабілі ператрусы й забіралі ўлёткі ды бел-чырвона-белыя сьцягі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG