Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агульны сход сябраў Партыі БНФ падтрымаў вылучэньне Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. Разам з тым на сходзе было падкрэсьлена, што гэта рашэньне носіць рэкамендацыйны характар. Канчатковы выбар застаецца за з'ездам партыі, які пройдзе восеньню 2009 году.



Як паведаміў “Свабодзе” старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, зарэгістравалася больш за 220 дэлегатаў.



На абмеркаваньне вынесена тры пытаньні – аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, аб геапалітычным выбары і аб магчымым удзеле партыі ў прэзыдэнцкай кампаніі.

Віктар Івашкевіч і Лявон Баршчэўскі


Па першым пытаньні выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Віншаваньні сходу даслалі паэт Рыгор Барадулін, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, выступілі таксама экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, адзін з лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Мікола Статкевіч, Леў Марголін ад АГП.


Выступае Мікола Статкевіч


Удзельнікі сходу, выступаючы з трыбуны, казалі, што сапраўды стан беларускай эканомікі цяпер значна адрозьніваецца ад таго, што было яшчэ год таму, людзі сталі жыць значна горш і трэба скарыстаць гэтую сытуацыю -- менш займацца агульнымі праблемамі, а ісьці да людзей і размаўляць зь імі не пра высокія матэрыі, а пра канкрэтную сытуацыю.
На трыбуне Юры Хадыка


Прагучала і крытыка на адрас кіраўніцтва партыі. Спадар Панамароў з Клецку зазначыў, што за 4 апошнія гады ніхто зь кіраўнікоў Партыі БНФ не прыехаў ані ў Клецк, ані ў Нясьвіж.

Даклад пра геапалітычную сытуацыю зрабіў намесьнік старшыні партыі Вінцук Вячорка. Выступоўцы казалі, што добра, што Беларусь пачала дыялёг з Эўразьвязам, але Партыя БНФ лічыць і патрабуе ад свайго кіраўніцтва, каб яно пры размовах з прадстаўнікамі розных міжнародных структураў абавязкова нагадвалі, што ад Аляксандра Лукашэнкі трэба патрабаваць сапраўдных зьменаў, а не імітацыі.

Госьці сходу -- Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін

Удзельнікі сходу прысьвяцілі гэтую падзею першаму зь’зду БНФ, які адбыўся 20 гадоў таму ў Вільні..

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG