Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія парлямэнтары прыяжджалі ў Менск бяз гальштукаў


Вільня. Стары горад
Вільня. Стары горад

У фармаце “бяз гальштукаў” наведалі 17 чэрвеня Менск 15 дэпутатаў літоўскага парлямэнту. Усе яны ўваходзяць у групу “За дэмакратычную Беларусь”. Яе чальцамі сталі аж 44 са 140 дэпутатаў Сойму. Яны прадстаўляюць усе фракцыі, а ўзначальвае групу сацыял-дэмакрат Юстынас Каросас.

Падчас знаходжаньня ў Беларусі госьці не праводзілі афіцыйных сустрэчаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, хаця асобныя дэпутаты і суправаджалі дэлегацыю, калі ёй паказвалі Нацыянальную бібліятэку, комплекс “Мінск-арэна” ды некаторыя другія аб’екты. А вось з апазыцыйнымі беларускімі палітыкамі літоўцы правялі сустрэчу. На ёй беларускі бок прадстаўлялі Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Анатоль Лябедзька. Анатоль Ляўковіч, Андрэй Саньнікаў.

Галоўнай тэмай размовы сталі пэрспэктывы супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньня. У прыватнасьці, на чарговых сэсіях Парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы, якія неўзабаве пройдуць у Вільні і Страсбуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG