Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст з просьбаю выказаць сваё стаўленьне да працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі разасланы сёньня ад імя прэзыдыюму Палітрады АДС.


Адрасатаў — больш за 20, паведаміў “Свабодзе” сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька:

“Мы чакаем адказаў да 1-га ліпеня. Размова, найперш, ідзе пра стварэньне рабочай групы. Менавіта яна павінна выпрацаваць працэдуру выхаду на аднаго кандыдата. І калі мы атрымаем адказы, то высьветліцца, наколькі гэтая задумка рэальная”.

Спадар Лябедзька сказаў, што ліст накіраваны ня толькі ў палітычныя структуры, але і ў грамадзкія арганізацыі, кшталту Хартыі’97 і Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG