Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коктыш: Расея ня будзе падтрымліваць Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах


Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш

Усьлед за малочнай вайной Расея нагадвае афіцыйнаму Менску пра запазычанасьць па пастаўках расейскага газу. Расейскія дыпляматы цьвердзяць, што Беларусь разьлічваецца за расейскі газ ня ў поўным аб’ёме. З гэтай прычыны Расея можа прад’явіць афіцыйнаму Менску рэгрэсіўны пазоў. У сувязі зь цяперашнім крызісам у беларуска-расейскіх стасунках зьявіліся меркаваньні, што расейскі бок на будучых прэзыдэнцкіх выбарах можа зрабіць стаўку на нейкую іншую, больш згодлівую фігуру. Ці насамрэч ёсьць падставы для такога разьвіцьця падзеяў? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Кірылам Коктышам.

Дашчынскі: “Наколькі няўдзел у саміце АДКБ быў адчувальным адказам Лукашэнкі на малочную вайну? Хто больш пацярпеў і хто выйграў?”

Коктыш: “Я б не сказаў, што нехта тут выйграў. Але Расея даволі пасьлядоўна пачала рэалізоўваць свае прынцыпы. Расея насамрэч пакрыўджана тым, што Беларусь, далучыўшыся да „Ўсходняга партнэрства“, па сутнасьці прапанавала
Калі Расея будзе працягваць проста здымаць прывілеі, то гэта вельмі дрэнна скончыцца для беларускай эканомікі. Ну, і таксама для беларускай палітыкі.
Расеі плаціць за будаўніцтва буфэра паміж Расеяй і Эўропай. І Расея пачала пасьлядоўна здымаць тыя прывілеі, якімі Беларусь дагэтуль карысталася. Пакуль гэта не расейская палітыка. Пакуль гэта чыста рэакцыя. Але яна даволі плённая. Бо калі пытаньне з малочнай прадукцыяй ніяк ня будзе вырашана, то гэта мільярд даляраў у год. Апроч гэтага, узьніклі іншыя пытаньні. Гэта запазычанасьць за газ — каля 60 мільёнаў даляраў. Гэта пытаньне выкарыстаньня расейскага бюджэту для набыцьця беларускай прамысловай прадукцыі. Калі Расея будзе працягваць проста здымаць прывілеі, то гэта вельмі дрэнна скончыцца для беларускай эканомікі. Ну, і таксама для беларускай палітыкі”.

Дашчынскі: “У Расеі выказваецца меркаваньне, што расейскай уладзе ў асобе Пуціна і Мядзьведзева няма чаго запазычвацца ў Лукашэнкі. І расчараваная палітычная эліта мяркуе падтрымаць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі іншую, больш згодлівую асобу”.

Коктыш: “Гэта даволі відавочна, што Расея ня будзе падтрымліваць Лукашэнку падчас будучых прэзыдэнцкіх выбараў. І гэта стала відавочным з прыняцьця рашэньня пра будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай нафтаправоднай сыстэмы. Бо калі будуюць нафтаправод вакол Беларусі, то гэта азначае, што не існуе ніякіх разьлікаў на тое, што тут будуць захоўвацца добрыя стасункі, якія будуць дазваляць гэты беспраблемны транзыт. Так што гэта праблема, якія ўзьнікла ня ўчора. Урэшце сёньняшні канфлікт падштурхнуў гэтае пытаньне. Беларусь апынулася перад пэрспэктывай страціць той рэсурс, транзытны статус, якім яна валодала з машэраўскіх часоў.
Гэта пакуль яшчэ ня ціск. Пакуль гэта проста скасаваныя прывілеі.
Калі ўсё пойдзе паводле графіку, то гэты нафтаправод будзе скончаны ў 2011 годзе, і гэта азначае, што пасьля 2011 году — ніякіх разьлікаў на добрыя адносіны і на тое, што зь беларускім прэзыдэнтам будзе магчыма дамовіцца, што ў Расеі такіх плянаў проста няма”.

Дашчынскі: “Падаецца, што расейскае кіраўніцтва хутчэй з іроніяй ставіцца да паводзінаў Лукашэнкі і спрабуе яго выхаваць. Дык што чакае кіраўніка Беларусі ў найбліжэйшы час, пасьля ягонага „малочнага“ дэмаршу? Якім будзе гэтае выхаваньне — з дапамогай бізуна, ціску?”

Коктыш: “Праблема ў тым, што гэта пакуль яшчэ ня ціск. Пакуль гэта проста скасаваныя прывілеі. Бо калі пачнецца ціск, то гэта будзе нашмат больш балюча. Гэта проста адмена тых спэцыяльных стасункаў, якія ўзьнікалі цягам існаваньня беларуска-расейскага саюзу. Наступствы ліквідацыі гэтых прывілеяў будуць даволі балючымі. І калі Беларусь пачне страчваць грошы далей, то проста бюджэт ня сыдзецца. І нават невядома, як будзе скончаны гэты год. Расея дала Беларусі даволі шмат авансаў. І гэтыя авансы аплаціла, але ж гэтыя авансы не былі выкананы. Так што Расея проста пачынае забіраць свае грошы назад. Мы рызыкуем цяпер апынуцца каля разьбітага карыта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG