Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разглядае магчымасьці прыцягненьня вонкавых пазыкаў з Эўразьвязу, заявіў міністар фінансаў Андрэй Харкавец.


“Група патэнцыйных крэдытораў даволі вузкая. Рынкі па-ранейшаму нестабільны.... Ёсьць Эўрапейскі зьвяз. Я думаю, што мы павінныя папрацаваць у гэтым накірунку, бо ў іх ёсьць ўласныя праграмы фінансаваньня”, - заявіў міністар у інтэрвію БелТА.

8 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая ўзмацняць эўрапейскі вэктар зьнешняй палітыкі, перадае Інтэрфакс. “Эўрапейскі зьвяз – гэта новыя тэхналёгіі, крэдытныя рэсурсы і інвэстыцыі”, - патлумачыў кіраўнік дзяржавы, сустракаючыся зь міністрам замежных справаў Славеніі Самуэлем Жбогарам.
XS
SM
MD
LG