Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 чэрвеня 9 студэнтаў усклалі белыя гвазьдзікі да брамы амбасады Кітаю --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=53.910804,+27.590575&sll=53.910513,27.590731&sspn=0.001586,0.004807&ie=UTF8&ll=53.910886,27.590575&spn=0.006345,0.019226&t=h&z=16&iwloc=A ў Беларусі і ўшанавалі памяць ахвяраў Т’яньаньмэню хвілінай маўчаньня.

Перад тым як ускласьці кветкі, студэнты казалі, што забойства соцень студэнтаў, якое адбылося ў Пэкіне 20 гадоў таму, нідзе і ніколі не павінна паўтарыцца.


Міліцыянты, якія ахоўваюць амбасаду Кітаю, спрабавалі затрымаць удзельніка акцыі, моладзевага актывіста Андрэя Кіма за тое, што ён нібыта парушае парадак.


Андрэй Кім праз гукавую сувязь на дзьвярах амбасады папрасіў у супрацоўніцы амбасады дазвол на тое, каб ускласьці кветкі.


Акцыя скончылася без затрыманьняў.



Андрэй Кім: “Гэта была акцыя памяці, наша жалоба па тых, каго няма, каго забіў кітайскі рэжым 20 гадоў таму. А таксама мы нагадваем пра тое, што і цяпер у Кітаі падаўляюцца акцыі пратэсту і цэнзуруецца інтэрнэт. Літаральна ўчора прыйшла інфармацыя, што пайшла новая хваля цэнзуры, што быў заблякаваны інтэрнэт”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG