Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньняшняга дня старшынства ў Радзе Эўропы пераходзіць да Славеніі. Гэта краіна будзе старшыняваць у Радзе Эўропы да 18 лістапада.


Адным з прыярытэтаў Славеніі ў гэтай якасьці стане “прасоўваньне дэмакратыі, вяршынства закону і праў чалавека ў Паўднёва-Усходняй Эўропе, на Каўказе і ў Беларусі”. Пра гэта гаворыцца ў заяве, зьмешчанай на афіцыйным сайце Рады Эўропы.

У Беларусі дагэтуль няма дыпляматычнага прадстаўніцтва Славеніі. А дыпляматычная праца з Беларусьсю ўскладзена на амбасаду ў Расеі. Яе кіраўнік па сумяшчальніцтву з’яўляецца і амбасадарам Славеніі ў Беларусі.

У чэрвені Менск плянуе наведаць кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Славеніі Самуэль Жбогар. Ён прыедзе "для ўдзелу ў адкрыцьці інфармацыйнага цэнтру Рады Эўропы ў Беларусі, што з'яўляецца яшчэ адным крокам па ўмацаваньню ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Радай Эўропы", адзначаецца ў заяве.

13 студзеня 1997 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы замарозіла статус “спэцыяльна запрошанага” для Беларусі. Гэта была рэакцыя ПАРЭ на шматлікія парушэньні падчас правядзеньня лістападаўскага (1996 году) рэфэрэндуму і роспуску Вярхоўнага Савета 13 скліканьня.

XS
SM
MD
LG