Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усходняе партнэрства” без аўстрыйскага кіраўніцтва


Як падаюць аўстрыйскія мэдыі, з прычыны грыпу ў праскім саміце ня можа ўзяць удзел аўстрыйскі канцлер Вэрнэр Файман. Аўстрыя на сёньняшняй сустрэчы “27+6” прадстаўлена на ўзроўні амбасадара гэтай краіны ў ЭЗ.

Сярод дзяржаўных кіраўнікоў ЭЗ у Прагу не прыехалі прэзыдэнты Францыі і Літвы Нікаля Сарказі і Валдас Адамкус, кіраўнікі ўрадаў Іспаніі і Вялікабрытаніі Хасэ Люіс Радрыгес Сапатэра і Гордан Браўн. Ад краін-партнэраў ў саміце ня ўдзельнічаюць прэзыдэнты Беларусі і Малдовы — Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Варонін, а таксама прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG