Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцян: “Партнэрства” гарантуе нам спакой ад Захаду


Сяргей Касьцян

Сяргей Касьцян

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускага славянскага камітэту Сяргей Касьцян перакананы, што ўдзел ва “Ўсходнім партнэрстве” Эўразьвязу ня вырашыць усіх праблемаў у дачыненьнях Беларусі з Захадам, але паспрыяе іх нармалізацыі:

“Я не лічу, што мы там нешта выйграем. Але выйгрыш будзе для ўсіх толькі ў тым, што будзе існаваць мір на захадзе, што тут можна будзе працаваць і жыць ціха, мірна, спакойна, бяз выбухаў, мітынгаў і ўсялякай барацьбы”.

Сяргей Касьцян мяркуе, што ўдзел Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве” ня сьведчыць пра нейкія антырасейскія крокі афіцыйнага Менску:

“Няма чаго хвалявацца Расеі наконт гэтага. Асабліва што тычыцца Беларусі, нашыя падыходы выказаныя неаднойчы прэзыдэнтам і ўсімі палітыкамі. Для нас паляпшэньне адносін з Эўразьвязам не азначае, што мы адварочваемся ад Расеі. Наадварот, мы ўсё робім, каб умацаваць нашыя стасункі з Расеяй і ня выбарачна будаваць Саюзную дзяржаву, а па ўсіх кірунках”.

Паводле Сяргея Касьцяна, Беларусь, наладзіўшы адносіны з Эўразьвязам, стане цьвёрдым гарантам Расеі на Захадзе — яе межаў, аўтарытэту, палітыкі і эканомікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG